Гацье V дэ Брыен
Гацье V дэ Брыен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Gautier V de Brienne | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гуга дэ Брыен | ||||||
Пераемнік | Гацье VI дэ Брыен | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гуга дэ Брыен | ||||||
Пераемнік | Гацье VI дэ Брыен | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гі II дэ Ла Рош | ||||||
Пераемнік | Ражэ Дэслор | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1278[1] ці каля 1275[2] |
||||||
Смерць |
15 сакавіка 1311 рака Кефіс |
||||||
Месца пахавання | Лечэ, царква Санта Крочэ | ||||||
Род | House of Brienne[d][2] | ||||||
Бацька | Hugh, Count of Brienne[d][2][3] | ||||||
Маці | Isabella de la Roche[d][2][3] | ||||||
Жонка | Joanna of Châtillon[d][2][4] | ||||||
Дзеці | Walter VI, Count of Brienne[d] і Isabella, Countess of Brienne[d][2] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гацье V дэ Брыен (фр.: Gautier V de Brienne; каля 1278 — 15 сакавіка 1311, рака Кефіс) — граф дэ Брыен (Гацье V) і дзі Лечэ (пад імем Гацье II) з 1296 года, герцаг Афінскі (пад імем Гацье I) з 1308 года, сын Гуга, графа дэ Брыен, і Ізабелы дэ Ла Рош, дочкі Гі I дэ Ла Рош, герцага Афінскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Гацье з’явіўся ў крыніцах у 1287 годзе, калі бацька, які патрапіў у палон да сіцылійцаў, быў вымушаны пакінуць яго закладнікам у замку Агоста ў Сіцыліі, пакуль бацька не заплаціў выкуп за вызваленне.
Пасля гібелі бацькі ў 1296 годзе Гацье атрымаў у спадчыну яго ўладанні як у Францыі (графства Брыен у Шампані), так і ў Неапалітанскім каралеўстве — графства Лечэ і Канверсана. Таксама Гацье атрымаў у спадчыну прэтэнзіі бацькі на Кіпрскае каралеўства. Жыў ён пры неапалітанскім двары. Як і яго бацька Гацье прыняў удзел у вайне Неапалітанцаў супраць Сіцылійскага каралеўства, аднак у 1300 годзе патрапіў у палон, дзе прабыў да падпісання Кальтабелоцкага дагавора ў 1302 годзе.
5 кастрычніка 1308 года памёр стрыечны брат Гацье, Гі II дэ Ла Рош, герцаг Афінскі, які не пакінуў прамых спадчыннікаў. Герцагства ў выніку атрымаў у спадчыну Гацье, паколькі яго маці паходзіла з роду герцагаў Афінскіх. Ён адправіўся ў свае новыя ўладанні, аднак там ён апынуўся ў вельмі складаным становішчы. Яго герцагства было заціснута паміж уладаннямі дэспата Эпіра Іаана II і імператара Візантыі Андроніка II Палеалога. Для таго, каб супрацьстаяць суседзям, Гацье ў 1310 годзе наняў альмагавараў — армію наймітаў, вядомую ў гісторыі пад назвай Каталонская кампанія.
З дапамогай альмагавараў Гацье ўдалося выцесніць візантыйцаў і эпірцаў. Аднак пасля таго, як ён паспрабаваў выслаць наймітаў з герцагства, не аплаціўшы іх даўгі, яны паўсталі супраць яго. Для барацьбы супраць каталонцаў Гацье наняў вялікую армію, аднак у бітве, якая адбылася 15 сакавіка 1311 года на рацэ Кефіс у Беотыі, армія Гацье была разбіта, а сам ён забіты. Новым герцагам Афінскім каталонцы прызначылі аднаго з выжылых рыцараў — Ражэ Дэслора, а герцагства больш чым на 70 гадоў апынулася ва ўлады каталонцаў. У іншых уладаннях спадчыннікам Гацье V стаў яго сын Гацье VI, які пазней беспаспяхова спрабаваў вярнуць Афінскае герцагства.
Шлюб і дзеці
[правіць | правіць зыходнік]Жонка: з да кастрычніка 1305 года Жанна дэ Шацільён (пам. 16 студзеня 1354), дачка Гашэ V дэ Шацільён, графа дэ Парсеан. Дзеці:
- Гацье VI (1302 — 19 верасня 1356), граф дзі Лечэ і дэ Брыен з 1311, тытулярны герцаг Афінскі з 1311, канетабль Францыі з 1356
- Ізабела (пам. 1360), графіня ди Лечэ і дэ Брыен, дама дэ Рамеру; муж: са студзеня 1321 Гацье III (5 чэрвеня 1302—1345), сеньёр д’Ангіен
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- The Chronicle of Ramón Muntaner / translated into English by Lady Goodenough.
Зноскі
- ↑ Walter I. BRIENNE, Gualtieri di // Dizionario Biografico degli Italiani — 1972. — Vol. 14.
- ↑ а б в г д е ё WikiTree — 2005. — ed. size: 23699588 Праверана 11 ліпеня 2019.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гацье V дэ Брыен
- DUKES of ATHENS (BRIENNE) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 19 лістапада 2009.
- Gauthier V, Comte de Brienne, Duke of Athens (англ.). Genealogics — Leo van de Pas. Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2012. Праверана 19 лістапада 2009.